Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай і рускай мовы і літаратуры, гісторыі
Тэма: Развіццё прадметна-метадычных кампетэнцый педагогаў ва ўмовах абнаўлення зместу адукацыі
Мэта: павышэнне якасці адукацыйнага працэсу праз выкарыстанне сучасных педагагічных тэхналогій і ўдасканаленне прафесійнага росту настаўнікаў для фарміравання сацыяльна актыўнай і творчай асобы вучня
Задачы:
1. Працягваць актыўнае метадычнае ўзаемадзеянне членаў МА па засваенні спосабаў рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”, ”Руская мова”, “Руская літаратура”, “Гісторыя”
2. Рэалізоўваць магчымасці эфектыўных інфармацыйных і педагагічных тэхналогій у адукацыйным працэсе па прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”, “Руская мова”, “Руская літаратура”, “Гісторыя” для фарміравання метапрадметных кампетэнцый і развіцця чытацкай пісьменнасці вучняў.
3. Выкарыстоўваць пазаўрочную дзейнасць настаўніка з вучнямі для развіцця творчых здольнасцей вучняў, іх якаснай падрыхтоўкі да прадметных даследчых конкурсаў і алімпіяд.
Пасяджэнне 1 (жнівень)
Тэма: Павышэнне якасці адукацыйнага працэсу праз вывучэнне нарматыўных прававых і вучэбна-метадычных дакументаў пры выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”, “Руская мова”, “Руская літаратура”, “Гісторыя” ў 2020/2021 навучальным годзе
Пасяджэнне 2 (лістапад)
Тэма: Выкарыстанне сучасных форм работы пры арганізацыі адукацыйнага працэсу з вучнямі як адзін са сродкаў павышэння якасці адукацыі
Пасяджэнне 3 (студзень)
Тэма: Развіццё прадметна-метадычнай кампетэнцыі педагогаў ва ўмовах абнаўлення зместу адукацыі
Пасяджэнне 4 (сакавік)
Тэма: Сістэма работы педагогаў з высокаматываванымі вучнямі: вопыт, праблемы, перспектывы
Пасяджэнне 5 (май)
Тэма: Вынікі работы аб’яднання за 2020/2021 навучальны год